Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Святлана Ціханоўская: «2020-ы незваротна змяніў Беларусь»

09.08.2026 09:28
З нагоды шостай гадавіны 9 жніўня Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з асабістымі словамі пра тое, як змяніліся за гэтыя гады краіна і гдамадства, і што ўсім важна захаваць у сабе цяпер.
     ,
Лідарка дэмакратычных сіл Беларусі ў выгнанні, старшыня Аб'яднанага пераходнага ўрада Беларусі Святлана ЦіханоўскаяPAP/Tomasz Gzell

З нагоды шостай гадавіны 9 жніўня Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з асабістымі словамі пра тое, што змянілася за гэтыя гады

«Нам па-ранейшаму балюча. І шэсць гадоў — дастаткова доўга, каб стаміцца і засумнявацца, ці мае ўсё гэта сэнс. Але з кожным годам становіцца ўсё больш відавочна: 2020-ы незваротна змяніў Беларусь.
Для мяне 9 жніўня — гэта абяцанне не забыць. Не забыць, што мы — адна нацыя. Не забыць таго самага моманту, калі ў натоўпе з дзясяткаў тысяч чалавек з’явілася адчуванне, што мы здольныя на ўсё. Хтосьці ўсміхаецца, хтосьці падае ваду, людзі клапоцяцца адно пра аднаго. І нас шмат. І мы ўсе хочам аднаго — быць вольнымі ды людзьмі звацца», сказала лідарка беларускіх лэмакратычных сіл.

Крыніца: Светлана Тихановская/юл